Каранцінныя меры ў Азербайджане і ўезд замежных грамадзян
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Азербайджанскай Рэспубліцы, выкліканая каронавіруснай інфекцыяй COVID-19, застаецца складанай. Актуальная статыстыка тут.
Па прычыне фіксавання высокай дынамікі заражэння вірусам па рашэнні Аператыўнага штаба пры Кабінеце Міністраў Азербайджана ў рэспубліцы ў рамках асобага каранціннага рэжыму да 06.00 1 кастрычніка 2025 г. дзейнічаюць наступныя абмежаванні:
♦закрыты межы з суседнімі краінамі;
♦забаронены ўезд/выезд на тэрыторыю краіны па ўсіх транспартных шляхах (за выключэннем авіярэйсаў і грузавых перавозак);
♦ рэкамендаваны масачны рэжым у памяшканнях і транспарце.
Далейшыя рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад развіцця каранціннага становішча ў краіне і ў свеце.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, незалежна ад тыпу пашпарта, могуць уехаць на тэрыторыю Азербайджана толькі паветраным шляхам.
Пры прыбыцці ў Азербайджан з рознымі мэтамі рэкамендуем мець пры сабе медыцынскую страхоўку для пакрыцця лячэння ў выпадку захворвання каранавірусам на азербайджанскай тэрыторыі.
Авіякампанія «Белавія» ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Баку-Мінск, з раскладам якіх можна азнаёміцца на сайце авіякампаніі.
УВАГА!
У памяшканне консульскай службы Пасольства дапускаецца не больш за два чалавек адначасова па папярэднім запісе па тэлефонах: (+994 12) 489 56 75, 489 56 80.