Каранцінныя меры ў Азербайджане і ўезд замежных грамадзян
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Азербайджанскай Рэспубліцы, выкліканая каронавіруснай інфекцыяй COVID-19, застаецца складанай. Актуальная статыстыка тут.
Па прычыне фіксавання высокай дынамікі заражэння вірусам па рашэнні Аператыўнага штаба пры Кабінеце Міністраў Азербайджана ў рэспубліцы ў рамках асобага каранціннага рэжыму да 1 лістапада 2021 г. дзейнічаюць наступныя абмежаванні:
♦закрыты межы з суседнімі краінамі;
♦забаронены ўезд/выезд на тэрыторыю краіны па ўсіх транспартных шляхах (за выключэннем спецыяльных і чартарных рэйсаў, а таксама транзітных і грузавых перавозак);
♦абавязковы масачны рэжым у памяшканнях і транспарце;
♦колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных і камерцыйных структур, якія адначасова знаходзяцца на працоўных месцах, скарочана да 30%, астатнія пераведзены на выдалены рэжым працы;
♦банкі і гасцініцы працуюць у абмежаваным рэжыме;
♦па выхадных і святочных днях забаронена дзейнасць пасажырскага транспарту;
♦навучанне ва ўсіх адукацыйных установах краіны пераведзена на дыстанцыйна-вочную форму;
♦забаронены масавыя мерапрыемствы, акрамя вяселляў, а таксама дзейнасць кінатэатраў і забаўляльных устаноў;
♦прыпынены прыём грамадзян, дзелавыя сустрэчы і перамовы ў дзяржаўных органах і прыватных кампаніях.
Акрамя таго, у Азербайджане ўводзяцца два варыянты COVID-пашпарта: «Сертыфікат аб вакцынацыі COVID-19» (выдаецца асобам, якія атрымалі абедзве дозы вакцыны ад каронавіруса) і «Сертыфікат імунітэту COVID-19» (выдаецца асобам, якія перахварэлі каронавірусам). Для атрымання гэтых дакументаў будзе выкарыстана сістэма электронных паслуг на сайце Дзяржаўнага агенцтва па абавязковаму медыцынскаму страхаванню, а таксама мабільнае прыкладанне E-Təbib. Дакладнасць COVID-пашпарта можна будзе праверыць адзначаным ў дакуменце QR-кодам.
З 1 верасня 2021 г. на тэрыторыі Азербайджана ўсе старэйшыя за 18 гадоў асобы толькі пры наяўнасці COVID-пашпарта змогуць карыстацца паслугамі:
ў месцах грамадскага харчавання (рэстараны, кафэ, бары);
ў гасцініцах (гатэлі, курортныя цэнтры, пансіянаты);
ў буйных гандлёвых цэнтрах і молах.
Далейшыя рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад развіцця каранціннага становішча ў краіне і ў свеце.
У сувязі з гэтым у цяперашні час грамадзяніну Рэспублікі Беларусь незалежна ад тыпу пашпарта для ўезду на тэрыторыю Азербайджана неабходна мець:
♦спецыяльны дазвол Аператыўнага штаба пры Кабінеце Міністраў Азербайджана, запыт на выдачу якога афармляецца ва ўстаноўленым парадку прымаючым бокам загадзя: заяўка павінна паступіць у Аператыўны штаб не пазней, чым за 10 рабочых дзён да вылету ў Азербайджан. Пры гэтым наяўнасць заяўкі не гарантуе атрыманне дазволу, а наяўнасць дазволу — ўнясенне ў спісы на памежным кантролі;
♦медыцынскую даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту на COVID-19, выдадзеную не раней, чым за 72 гадзін да вылету ў Азербайджан. На даведцы пажадана наяўнасць QR-кода, што дазваляе больш аператыўна правяраць вынікі тэстаў і праходзіць фармальнасці ў аэрапорце;
♦адзін з відаў COVID-пашпарта: «Сертыфікат аб вакцынацыі COVID-19» або «Сертыфікат імунітэту COVID-19»;
♦запоўненую на борце самалёта «Дэкларацыю аб самаізаляцыі» (абавязацельства захавання двухтыднёвага каранціну па месцы знаходжання) для яе прадстаўлення пры праходжанні пашпартнага кантролю па прыбыцці ў Азербайджан. У адваротным выпадку замежнікі і асобы без грамадзянства не будуць дапушчаныя на тэрыторыю краіны і будуць вернутыя тым жа рэйсам за кошт авіяперавозчыка;
♦медыцынскую страхоўку для пакрыцця лячэння ў выпадку захворвання каронавірусам падчас знаходжання на тэрыторыі Азербайджана.
Рэгулярны ўезд замежнікаў, у тым ліку беларускіх грамадзян у Азербайджан стане магчымым толькі пасля зняцця ўсіх сістэмных каранцінных абмежаванняў, адкрыцця межаў, аднаўлення рэгулярных пасажырскіх зносін, а таксама пры ўваходжанні замежнай дзяржавы ў пералік краін з нізкім узроўнем распаўсюджвання каронавіруса («зялёная зона»).
У гэтай сувязі Пасольства настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі на дадзеным этапе ўстрымацца ад ажыццяўлення прыватных і турыстычных паездак у Азербайджан.
Авіякампанія «Белавія» ажыццяўляе спецыяльныя чартарныя рэйсы па маршруце Мінск-Баку-Мінск, з раскладам якіх можна азнаёміцца на сайце авіякампаніі.
УВАГА!
З улікам узмацнення мер бяспекі, накіраваных на процідзеянне распаўсюджванню каронавіруса, асабісты прыём грамадзян па консульскіх пытаннях ажыццяўляецца толькі ў экстраных выпадках пры наяўнасці медыцынскай маскі і пальчатак.
У памяшканне консульскай службы Пасольства дапускаецца не больш за два чалавек адначасова па папярэднім запісе па тэлефонах: (+994 12) 489 56 75, 489 56 80.