Беларуска-азербайджанскія двухбаковыя адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай былі ўсталяваныя 11 чэрвеня 1993 года. За гэты час былі сфарміраваныя моцныя традыцыі двухбаковых адносін – адкрытасць, давер, сяброўства і ўзаемадапамога.
Адным з найбольш важных дасягненняў мінулага перыяду з’яўляецца выхад двухбаковых адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства.
Найбольш значныя міждзяржаўныя дакументы: Дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай (2007 год), Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2025 года (2015 год).
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі на ўзроўні пасольств адкрытыя адпаведна ў г.Баку і г.Мінске ў 2006 годзе. Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы – Андрэй Раўкоў (з 2020 года), Пасол Азербайджанской Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь – Ульві Бахшаліеў (з 2021 года).
Паміж краінамі ідзе інтэнсіўны палітычны дыялог: адбылося 17 візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Актыўнае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне на вышэйшым ўзроўні гарманічна дапаўняюць добрыя міжпарламенцкія сувязі. У заканадаўчых органах абедзвюх краін створаныя і эфектыўна функцыянуюць рабочыя групы па двухбаковым ўзаемадзеянні. Рабочую групу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Азербайджана ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы. Парламентарыі двух краін падтрымліваюць не только палітычны дыялог, але ўсебакова садзейнічаюць паглыбленню адносін у гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах.
Азербайджан і Беларусь традыцыйна маюць блізкія пазіцыі і міжнароднай арэне, праводзячы сапраўды незалежную знешнюю палітыку, безумоўным прыярытэтам якой з’яўляюцца інтарэсы нашых народаў. Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Азербайджанской Рэспублікі падпісаны ў 2004 годзе. Чарговыя кансультацыі на ўзроўні міністэрств былі праведзеныя ў 2014 годзе ў г.Баку.
Храналогія візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях
Год |
Дата |
Візіт |
на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў |
||
2006 |
17-18 кастрычніка |
Афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі |
2007 |
1-3 мая |
Афіцыйны візіт у Азербайджан Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
2009 |
11-13 лістапада |
Афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі |
2010 |
3-4 чэрвеня |
Афіцыйны візіт у Азербайджан Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
2012 |
28-29 жніўня |
Афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі |
2013 |
20-21 лістапада |
Афіцыйны візіт у Азербайджан Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
2015 |
11-13 чэрвеня |
Рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Азербайджан |
2015 |
27-28 лістапада |
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусь |
2016 |
28-29 лістапада |
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Азербайджан |
2018 | 18-19 лістапада |
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусь |
2021 | 13-14 красавіка |
Рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Азербайджан |
на ўзроўні кіраўнікоў урадаў |
||
2001 |
8-9 жніўня |
Візіт у Азербайджан Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
2004 |
31 сакавіка – 1 красавіка |
Візіт у Беларусь Прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі |
2004 |
5-7 лістапада |
Візіт у Азербайджан Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
2007 |
28-29 сакавіка |
Візіт у Азербайджан Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
2009 |
7 ліпеня |
Візіт у Азербайджан Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
2011 |
7-8 ліпеня |
Афіцыйны візіт у Азербайджан Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
на ўзроўні кіраўнікоў парламентаў |
||
2008 |
18-19 ліпеня |
Візіт у Азербайджан Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Папова |
2009 |
12-14 кастрычніка |
Візіт у Беларусь Старшыні Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі А.Асадава |
2011 |
15-17 лістапада |
Візіт у Азербайджан Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Андрэйчанкі |
2016 |
25-27 красавіка |