:

Гандлёва-эканамічныя адносіны

Супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана ў гандлёва-эканамічнай сферы дынамічна развіваецца. Асноўнымі прыярытэтамі гэтага ўзаемадзеяння з'яўляюцца вытворчая кааперацыя, сумесныя праекты ў галінах навукі і тэхналогій, а таксама інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

У чэрвені 2018 г. Беларусь і Азербайджан адзначылі знамянальную падзею — 25-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты час двума бакамі прыкладзена шмат намаганняў для пашырэння ўзаемадзеяння ва ўсіх кірунках.

Сёння можна з упэўненасцю канстатаваць, што беларуска-азербайджанскія адносіны прайшлі этап станаўлення і выйшлі на якасна новы ўзровень ўстойлівага доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага партнёрства, які адрозніваецца адкрытым, дружалюбным і даверным характарам па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Пазітыўная дынаміка нашых адносін вызначаецца актыўным узаемадзеяннем на вышэйшым і высокім узроўнях, шырокімі кантактамі органаў дзяржаўнага кіравання, дзелавых колаў, развітымі гуманітарнымі сувязямі.

Актыўна працуе Міжурадавая беларуска-азербайджанская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, чарговае пасяджэнне якой адбылося ў лістападзе 2018 г. у г.Мінску.

Развіваюцца цесныя кантакты на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, гандлёва-прамысловых палат, бізнес супольнасцяў, буйных карпарацый і фірм. Вялікая колькасць візітаў і іншых мерапрыемстваў рознага ўзроўню праводзіцца па лініі замежнай ўстановы.

У маі 2017 г. у г. Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця першага за мяжой Гандлёвага дома Азербайджана.

У сваю чаргу ў Азербайджане пашыраецца гандлёвая сетка брэнда «Беларускі» па продажах айчынных харчовых тавараў, якія карыстаюцца вялікім попытам сярод мясцовага насельніцтва.

Разам з гэтым атрымала сваё развіццё міжбіржавое супрацоўніцтва дзвюх краін, падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні БЗТБ з Грамадскім аб'яднаннем саветаў біржаў Азербайджанскай Рэспублікі.

З тых часоў, калі былі адчыненыя амбасады ў Мінску і Баку, тавараабарот паміж дзвюма краінамі істотна вырас і па выніках 2021 года дасягнуў больш за 880 млн. долараў ЗША. Ва ўзаемным гандлі ажыццяўляюцца сустрэчныя пастаўкі па больш чым 500 таварных пазіцыях. Звыш 45 азербайджанскіх кампаній з'яўляюцца дылерамі і дыстрыбутарамі беларускіх прадпрыемстваў.

Дынаміка знешняга гандлю паміж Беларуссю і Азербайджанам

млн. дол. ЗША   

Перыяды

Г/абарот

Экспарт

Iмпарт

Сальда

2012 г.

223,3

211,1

12,2

198,9

2013 г.

290,4

277,8

12,6

265,2

2014 г.

326,7

318,0

8,7

309,3

2015 г.

290,6

285,8

4,8

281,0

2016 г.

175,3

135,3

40,0

95,3

2017 г.

160,8

150,5

10,3

140,2

2018 г.

465,3

450,2

15,1

435,1

2019 г.

307,8

289,6

18,2

271,4

2020 г.

447,0

190,0

257,0

-67,0

2021 г.  885,5 478,0 407,5

 70,5

2021 г. да 2020 г. у %

191,4

251,6

158,5

 

Аснову беларускага экспарту ў Азербайджан складае прадукцыя машынабудавання, дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання, лекі і іншыя тавары. Беларусь імпартуе з Азербайджана нафтапрадукты, гародніну, садавіну і арэхі, моцныя спіртныя напоі. 

Пашыраецца супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі, расце колькасць інвестыцыйных праектаў. Ўсталяваліся прамыя і доўгатэрміновыя кантакты паміж навуковымі коламі дзвюх краін, рэалізуюцца сумесныя навуковыя праекты. Пашыраецца супрацоўніцтва ў сферы паслуг.

Дагаворна-прававая база нашых адносін налічвае больш за 140 розных міжнародных дагавораў, у тым ліку па такіх ключавых напрамках як свабодны гандаль, падаткаабкладанне, інвестыцыі і інш.

У дачыненні да перспектыў беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва можна, перш за ўсё, казаць пра праекты, якія выходзяць за рамкі звычайнага гандлю. Гэта і стварэнне новых сумесных вытворчасцей у розных галінах эканомікі, у тым ліку і ў трэціх краінах, рэалізацыя сумесных інавацыйных праектаў, інтэнсіфікацыя супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і аховы здароўя, развіццё IT-тэхналогій.

Лідэрам вытворчай кааперацыі з'яўляецца ВА «Гянджынскі аўтамабільны завод». Усяго за некалькі гадоў прадпрыемства ператварылася ў сучасны вытворчы комплекс, які па праву можна назваць адным з флагманаў азербайджанскага машынабудавання. У перыяд з 2007 года па цяперашні час у Азербайджане сабрана каля 12 тыс. трактароў «Беларус» розных мадыфікацый і спецыяльнай тэхнікі на іх базе, а таксама больш за 4 тыс. аўтамабіляў беларускіх брэндаў, засвоеная зборка электробусаў і збожжаўборачных камбайнаў.

У адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана ў цяперашні час ажыццяўляюцца мерапрыемствы па пашырэнню маштабаў ўзаемадзеяння ў сферы вытворчай кааперацыі.

Акрамя пастаўкі зборачных камплектаў, вытворчая кааперацыя заклікана вырашаць цэлы шэраг іншых задач, якія маюць вялікае значэнне для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Гэта, перш за ўсё, фарміраванне кадравага патэнцыялу, стварэнне магчымасцяў для якаснага сэрвіснага абслугоўвання, асновы для навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. У гэтай сувязі, далейшая рэалізацыя сумесных беларуска-азербайджанскіх праектаў у галіне вытворчай кааперацыі, несумненна, ўнясе значны ўнёсак у дынамічнае развіццё нашых двухбаковых адносін.

Пры гэтым адной з мэтаў працы па развіцці кааперацыі з'яўляецца выхад з сумеснай беларуска-азербайджанскай прадукцыяй на рынкі трэціх краін. Такая праца ўжо актыўна вядзецца Гянджынскім аўтазаводам сумесна з беларускім трактарным заводам.

Апошнім часам відавочна актывізавалася беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы. Адзначаецца рост цікавасці азербайджанскіх бізнесменаў да праектаў у Беларусі ў будаўнічай сферы.

Перспектыўнымі напрамкамі інвестыцыйнага супрацоўніцтва з'яўляюцца сумесныя праекты ў сферы сельскай гаспадаркі, вытворчасці харчовых прадуктаў, транспарту, лагістыкі, турызму, фармацэўтыкі, IT-, бія- і нанатэхналогій, нафтахіміі.

Для рэалізацыі сумесных праектаў забяспечана неабходная прававая і арганізацыйная база. Штогод у Мінску і Баку праводзяцца бізнес-форумы, на якіх прадстаўнікі соцень беларускіх і азербайджанскіх кампаній абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва па ключавых напрамках. Актыўна развіваюцца кантакты па лініі вядучых міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.

Беларусь адкрыта для прапаноў азербайджанскіх партнёраў і гатова да канструктыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці