:

Інфармацыя для тых, хто звяртаецца ў Пасольства па пытаннях абмежаванняў уезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь

Звяртаем увагу, што разгляд пытанняў аб абмежаванні ўезду ў Рэспубліку Беларусь не ўваходзіць у кампетэнцыю Пасольства.

Разам з тым рэкамендуем наступнае:

Праверыць ці забаронены замежнаму грамадзяніну ўезд у Рэспубліку Беларусь, магчыма праз сайт МУС Рэспублікі Беларусь:

https://mvd.gov.by/ru/service/26.

Калі ў выніку праверкі забарона ўезду будзе пацверджана, то пры наяўнасці ў замежнага грамадзяніна прадстаўніка, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендуем звярнуцца ва ўпраўленне МУС Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі або ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Рэспублікі Беларусь для атрымання дадатковай інфармацыі аб прычынах і тэрмінах забароны (паўторнага разгляду) абставінаў накладзеных абмежаванняў.

 

Калі замежны грамадзянін не мае прадстаўніка на тэрыторыі Беларусі, то ён можа падаць заяву ў фармаце электроннага звароту праз анлайн-рэсурс "обращение.бел", або пракансультавацца ў Пасольстве краіны сваёй грамадзянскай прыналежнасці ў Рэспубліцы Беларусь, або звярнуцца ў МУС па месцы жыхарства ў Азербайджане.

 

Падрабязней:

mvd.gov.by

https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=A01500004

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці