:

Супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва

Агульнасць гісторыі Беларусі і Азербайджана, якія прайшлі доўгі і няпросты шлях да дзяржаўнай незалежнасці, сугучнасць лёсаў і шматгадовая дружба народаў дзвюх краін, з'явіліся вызначальнымі фактарамі ў актывізацыі кантактаў у сферы культуры і мастацтва. Яго прававой базай з'яўляецца Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва паміж Міністэрствам Культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам Культуры Азербайджанскай Рэспублікі ад 6 сакавіка 1996 г. За гэтыя гады двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы культуры закранула не толькі ўсе сегменты гэтага кірунку, але і ўсе ўзроставыя катэгорыі.

Найбольш актыўнае ўзаемадзеянне ўсталявалася паміж тэатральнымі калектывамі дзвюх краін. Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета і Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ў 2011 годзе падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве. Штогод на тэатральных падмостках Беларусі і Азербайджана з поспехам гастралююць дзясяткі майстроў сцэны, дырыжораў, вядучых артыстаў балета дзвюх краін.

Штогод саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі У.Громаў традыцыйна прымае ўдзел у пастаноўках опер Дж.Пучыні «Багема» і «Тоска» на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета.

Вядомая азербайджанская музыказнаўца, крытык і публіцыст, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Азербайджанскай нацыянальнай кансерваторыі У.Аліева штогод прынмае ўдзел у Міжнародным фестывалі «Балетнае лета ў Вялікім» (чэрвень), а таксама ў Мінскім калядным конкурсе вакалістаў і  Мінскім міжнародным оперным форуме (снежань).

У сакавіку 2019 г. на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра пры поўным аншлагу прайшоў прэм'ерны паказ музычнай камедыі «Шлюбны дагавор» у выкананні артыстаў беларускага тэатральнага праекту «ТрыТфармаТ» Мінскага тэатра-студыі кінаакцёра пад кіраўніцтвам актрысы Веры Паляковай-Макей. Прэм'ера спектакля ў Баку мела шырокі грамадскі рэзананс, музычная камедыя ў выкананні таленавітых беларускіх акцёраў была асабліва цёпла сустрэта бакінскай публікай.

У верасні 2019 г. у рамках XI Міжнароднага музычнага фестывалю Уз.Гаджыбейлі на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбыўся паказ аперэты «Сільва», галоўную ролю ў якой выканала салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч.

Азербайджанскія прадстаўнікі рэгулярна ўдзельнічаюць у такіх міжнародных фестывалях у Беларусі як «Лістапад», «Славянскі базар у Віцебску», «Вянок дружбы», «Белая вежа», фестываль Юрыя Башмета і інш.

Шырокае развіццё атрымалі двухбаковыя літаратурныя сувязі. Навуковымі супрацоўнікамі дзвюх краін завяршылася праца над выданнем беларуска — азербайджанскага і азербайджанска — беларускага слоўніка. У лютым 2019 г. у рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя выдання „Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія». У кастрычніку 2019 г. Міністэрствам культуры Азербайджана прэзентаваная «Беларуская дзіцячая анталогія», якая змяшчае казкі і апавяданні больш дзесяці сучасных беларускіх аўтараў на азербайджанскай мове з яркімі ілюстрацыямі.

Традыцыйным стаў ўзаемны ўдзел беларускіх і азербайджанскіх кнігавыдаўцоў у міжнародных кніжных выставах — кірмашах ў г.Мінску і ў Баку. З верасня 2019 г. ў Зале міжнароднай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана змешчаны пастаянна дзеючы куток Беларусі, дзе прадстаўлены кнігі па гісторыі, культуры і літаратуры нашай краіны, перададзеныя ў дар азербайджанскаму боку.

Плённа ўзаемадзейнічаюць мастакі, скульптары Беларусі і Азербайджана. У 2014 годзе падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеям Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай нацыянальным музеям мастацтваў. У верасні 2019 г. вядомы беларускі скульптар Аляксей Урублеўскі прыняў удзел у IV Міжнародным скульптурным сімпозіуме «Песня каменя», прысвечаным 650-гадовага юбілею азербайджанскага паэта і мысляра Імадэддзіна Насімі.

Рэгулярным стаў удзел у выставах юных талентаў дзвюх краін. Малюнкі навучэнцаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь штогод прымаюць удзел у Міжнародным фестывалі мастацкай творчасці дзяцей і падлеткаў «Чыстыя колеры» у Баку. У сваю чаргу, юныя таленты Азербайджана таксама актыўна ўдзельнічаюць у Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце».

Плённа развіваюцца сувязі паміж кінематаграфістамі дзвюх краін. У сакавіку 2019 г. у кінацэнтры «Нізамі» Баку прайшла арганізаваная Міністэрствам культуры і Дзяржфільмафондам Азербайджанскай Рэспублікі сумесна з Пасольствам цырымонія адкрыцця Дома беларускага кіно. У красавіку 2019 г. у Бакінскім кангрэс-цэнтры адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Шахдаг. Цар-гара», знятага беларускім рэжысёрам Ігарам Бышнёвым пры падтрымцы Фонду Гейдара Аліева ў рамках праекта Грамадскага аб'яднання IDEA з цыклу дакументальных фільмаў аб нацыянальных парках Азербайджана.

Традиционно участие представителей Азербайджана в Минском международном кинофестивале Лістапад. В ноябре 2021 г. по итогам конкурса документальных фильмов лента «Sonuncu» («Последний») производства Baku Media Center, студии Salnaməfilm под эгидой Министерства культуры Азербайджана была удостоена приза «За верность жанру». Источник: https://azerbaijan.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/cultural/ © При использовании материалов сайта ссылка на МИД Беларуси обязательна

Традыцыйна адбываецца ўдзел прадстаўнікоў Азербайджана ў Мінскім міжнародным кінафестывалі Лістапад. У лістападзе 2021 г. па выніках конкурсу дакументальных фільмаў стужка “Sonuncu” («Апошні») вытворчасці Baku Media Center, студыі Salnaməfilm пад эгідай Міністэрства культуры Азербайджана атрымала прыз «За вернасць жанру».  

Істотную ролю ў развіцці двухбаковых гуманітарных сувязяў выконвае Цэнтр беларускай мовы і культуры пры Бакінскім славянскім універсітэце.

У кастрычніку 2022 года мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі В.Н. Елізар'еў, ураджэнец г.Баку, правёў у Азербайджане сустрэчы ў Міністэрстве культуры і тэатральных установах сталіцы.

У ліпені 2023 года азербайджанскі выканаўца Э.Наўрузаў прыняў удзел у Міжнародным музычным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску».

1-4 красавіка 2024 г. праведзены Дні культуры Беларусі ў Азербайджане. Гледачы ўбачылі выступленні ансамбля «Песняры». Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, салістаў оперы Вялікага тэатра Беларусі, выставу «Беларусь вачыма мастакоў». У рамках форуму прайшлі і Дні беларускага кіно — паказаны новыя работы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Адбыліся перагаворы міністраў культуры Беларусі і Азербайджана А.М. Маркевіча і А.Керымлі па пытаннях далейшага пашырэння культурнага супрацоўніцтва.

Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве мастацкіх музеяў і філармоній дзвюх краін. Праведзены круглы стол кіраўнікоў і прадстаўнікоў устаноў і арганізацый культуры Беларусі і Азербайджана.

1-3 мая 2024 г. Міністр культуры Беларусі і беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у рабоце 6-га Сусветнага форуму па міжкультурным дыялогу ў Баку.

На 2025 год намечана правядзенне Дзён культуры Азербайджана ў  Беларусі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці