:

Дагаворна-прававая база Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі

Трывалыя палітычныя і эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Азербайджанам абумовілі актыўнае развіццё дагаворна-прававой базы дзвюх краін.

Першыя дакументы, якія паклалі аснову развіцця двухбаковых адносін у новых геапалітычных рэаліях, былі прынятыя ў 1991-1993 гадах. Адным з найважнейшых з'яўляецца Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай, падпісаны ў 1993 годзе.

У прызме двухбаковай дагаворна-прававой базы перыяд 90-х і сярэдзіны 2000-х гадоў характарызуецца пошукам ўзаемавыгадных формаў і кірункаў супрацоўніцтва. 

У гэты перыяд не падпісвалася шмат дакументаў, але ён адыграў важную ролю ва ўсталяванні і наладжванні стасункаў паміж міністэрствамі і ведамствамі дзвюх краін.

Актыўнае развіццё дагаворна-прававой базы пачалося з 2006 года. Шмат у чым гэтаму спрыяла адкрыццё дыпламатычных місій дзвюх краін у Мінску і Баку. 

2 мая 2007 г. у Баку падпісаны Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай, які вызначыў стратэгічны характар партнёрства паміж дзвюма краінамі.

На сённяшні дзень паміж Беларуссю і Азербайджанам заключана больш за 140 міжнародных дагавораў у сферах палітыкі, эканомікі, абароны правоў і інтарэсаў грамадзян, аховы здароўя, праваахоўнага, гуманітарнага, навукова-тэхнічнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва. 

Атрымала развіццё практыка падпісання сумесных планаў, мемарандумаў, праграм на ўрадавым і міжведамасным узроўнях.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці