:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Міжнародным фестывалі культур

05.06.2026 г.

Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы арганізавана прэзентацыя нацыянальнага турыстычнага прадукту, асаблівасцей нацыянальнай культуры і традыцый, пераваг айчыннай сістэмы адукацыі ў рамках 14-га Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур у Азербайджанскай дыпламатычнай акадэміі (ADA).

Мерапрыемства традыцыйна сабрала на адной пляцоўцы пад адкрытым небам удзельнікаў з 42 краін з ліку прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Сумесна з Цэнтрам беларускай мовы і культуры пры азербайджанскім Універсітэце моў аўдыторыі была прадстаўлена музычная кампазіцыя «Гэта Беларусь мая», выкананая азербайджанскімі актывістамі цэнтра на беларускай мове.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці