:

Аб прыёме Пасольства Беларусі ў Азербайджане

01.07.2026 г.
30 чэрвеня 2026 года Пасольствам Беларусі ў Азербайджане праведзены прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі Намеснік Прэм'ер-міністра Азербайджана Самір Шарыфаў, намеснік Міністра замежных спраў Эльнур Мамедаў, дэпутаты Мілі Меджліса, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі, Міністэрства навукі і адукацыі, Міністэрства абароны, МНС, МУС і шэрагу іншых дзяржорганаў, кіраўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі Бакінскай і Азербайджанскай епархіі, а таксама прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх арганізацый і СМІ.

Былі выкананы дзяржаўныя гімны дзвюх краін. Пасол Беларусі Дзмітрый Піневіч і Самір Шарыфаў выступілі перад прысутнымі.

Госці азнаёміліся з фотавыставай «Нясвіж», фота- і відэасюжэтамі па гісторыі двухбаковых адносін і развіццю Беларусі.         
На прыёме гучалі беларускія песні, гасцям былі прапанаваны стравы беларускай нацыянальнай кухні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці