Аб удзеле Пасла Беларусі Д. Піневіча ў мерапрыемствах у Мінску
03.06.2026 г.
У рамках візіту азербайджанскай дэлегацыі 1-3 чэрвеня 2026 г. ў г. Мінск Пасол Беларусі Піневіч Д. прыняў удзел у сустрэчах з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Турчыным А.Г. і намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пяткевіч Н.Ул., падчас якіх абмеркаваны пытанні нарошчвання ўзаемнага тавараабароту, перспектывы вытворчай кааперацыі, прыярытэты эканамічнага партнёрства ў сферах будаўніцтва, дрэваапрацоўкі, сельскай гаспадаркі, гуманітарнага супрацоўніцтва.
.jpg)
.jpg)
2 чэрвеня 2026 г. Пасол Беларусі Піневіч д. прыняў удзел у 16-м пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў г.Мінску. З беларускага боку камісію ўзначаліла Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пяткевіч Н.У., з азербайджанскай — Намеснік Прэм'ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Шарыфаў С.Р.
.jpg)
Беларускай гандлёва-прамысловай палатай ва ўзаемадзеянні з Агенцтвам падтрымкі экспарту і інвестыцый Азербайджанскай Рэспублікі (AZPROMO) арганізаваны Беларуска-Азербайджанскі бізнес-форум з удзелам больш як 200 прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін.
Азербайджанская дэлегацыя прыняла ўдзел у працы Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2026», наведала беларускія прадпрыемствы і азнаёмілася з будаўнічымі аб'ектамі.
.jpg)