Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву
28.05.2026 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і народ краіны з Днём Незалежнасці.
«У Беларусі высока цэняць вынікі праводзімага Вамі курсу на пабудову суверэннай, развітой і ўпэўненай у заўтрашнім дні дзяржавы, якая ганарыцца сваімі дасягненнямі ў эканоміцы і ўзрастаючым міжнародным аўтарытэтам», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў развіцці стратэгічнага беларуска-азербайджанскага партнёрства. «Перакананы, што нашы рэгулярныя сустрэчы, актыўны даверны дыялог, а таксама сістэмная работа, якая ажыццяўляецца на розных узроўнях, будуць нязменна садзейнічаць паспяховай рэалізацыі бягучых праектаў і фарміраванню новых двухбаковых ініцыятыў», — падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Ільхаму Аліеву і яго сям'і здароўя і шчасця, а жыхарам Азербайджана — міру і дабрабыту.
