Аб наведванні Паслом Беларусі Д.Піневічам Аб'яднання па кіраванні медыцынскімі тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі «ТАБІБ»
19.08.2026 г.19 жніўня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч наведаў Аб'яднанне па кіраванні медыцынскімі тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі «ТАБІБ» Міністэрства аховы здароўя Азербайджанскай Рэспублікі.
У ходзе сустрэчы з выканаўчым дырэктарам Анарам Байрамавым абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, перспектывах удзелу ў сумесных адукацыйных праграмах, абмене вопытам і стажыроўках медыцынскіх спецыялістаў, магчымасцях беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння ў артапедыі, траўматалогіі, дыялізе.