:

Віншаванні кіраўніцтву Азербайджана

28.05.2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх азербайджанцаў з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

«Вы сустракаеце гэту дату ў перыяд шырока адзначаемага 100-гадовага юбілею з дня нараджэння вялікага і мудрага палітыка Гейдара Аліева, агульнанацыянальнага лідара і заснавальніка сучаснага Азербайджана, — гаворыцца ў віншаванні. — Эканоміка вашай краіны, якая дынамічна развіваецца, яе ключавая роля ў рэгіёне, усё большы аўтарытэт на міжнароднай арэне — бясспрэчныя сведчанні правільнасці закладзенага Вашым бацькам і паспяхова прадоўжанага Вамі стваральнага курсу на пабудову моцнай і суверэннай дзяржавы. Глыбока ўпэўнены, стратэгічнае партнёрства Мінска і Баку, у аснове якога ляжаць узаемны інтарэс і традыцыйна дружалюбныя даверныя адносіны, будуць і далей умацоўвацца, прырастаючы новымі формамі і напрамкамі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву і яго сям'і добрага здароўя і дабрабыту, а брацкаму азербайджанскаму народу — мірнага неба і працвітання.

Віншаванні азербайджанскім калегам з нацыянальным святам таксама накіравалі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Галоўчэнка Р.А., старшыні палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанава Н.І. і Андрэйчанка Ул.П., Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сергяенка І.П., Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейнік С.Ф.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці