:

Аб удзеле Пасла А.Раўкова ў сустрэчах у Баку

06.09.2024 г.

3-4 верасня 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук знаходзіўся з рабочым візітам у Баку ў суправаджэнні прадстаўнікоў кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Ігар Назарук у мэтах абмеркавання актуальных пытанняў рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў правёў сустрэчы з Міністрам эканомікі Мікаілам Джаббаравым, Міністрам сельскай гаспадаркі Меджнунам Мамедавым, Міністрам па надзвычайных сітуацыях Кямаледдзінам Гейдаравым, Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Анарам Гуліевым, а таксама кіраўніцтвам Агенцтва харчовай бяспекі.

У ходзе сустрэчы ў МЗС Азербайджана з намеснікам Міністра замежных спраў Самірам Шарыфавым абмеркаваны пытанні стану і перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, узаемадзеяння на міжнародных пляцоўках. Бакі таксама закранулі пытанні падрыхтоўкі і правядзення найбліжэйшых двухбаковых і шматбаковых мерапрыемстваў. Суразмоўцы падкрэслілі неабходнасць нарошчваць сумесныя намаганні па ўмацаванні і развіццю стратэгічнага партнёрства.

Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў прыняў удзел у сустрэчах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці