Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Дне нацыянальнага касцюма ў Баку
19.09.2026 г.19 верасня 2026 года ў Дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведніку “Ічэрышэхер” адбыўся першы фестываль “Дзень нацыянальнага касцюма”. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве, прадставіўшы разгорнутую экспазіцыю, прысвечаную культурнай спадчыне і эканамічнаму патэнцыялу краіны.
У рамках фестывалю супрацоўнікі беларускай дыпламатычнай місіі прадэманстравалі традыцыйныя беларускія нацыянальныя касцюмы, азнаёміўшы гасцей з асаблівасцямі нацыянальнай вышыўкі, арнаменту і самабытнай культурай сваёй краіны.

Цэнтральнай часткай беларускай экспазіцыі стала прэзентацыя вядучых прамысловых і гастранамічных брэндаў. Для наведвальнікаў мерапрыемства была арганізавана дэгустацыя шырокага асартыменту прадукцыі:
мяса-малочная прамысловасць: гасцям былі прапанаваны беларускія сыры, вяленае мяса і традыцыйныя каўбасныя вырабы, створаныя па правераных часам рэцэптурах;
нацыянальныя прадукты: асаблівую цікавасць выклікаў традыцыйны беларускі бярозавы сок, аналагаў якому няма ў многіх краінах свету;
кандытарскія вырабы: кандытарская прадукцыя вядучых беларускіх фабрык парадавала як дзяцей, так і дарослых – знакаміты пяшчотны Зефір, духмяны мармелад і шакаладныя цукеркі.
На выставе былі шырока прадстаўлены вырабы народных промыслаў і лёгкай прамысловасці Беларусі: знакаміты беларускі лён, вырабы са шкла і крышталя, а таксама ўнікальныя прадметы саломапляцення (фігуркі, лялькі і сувеніры).
Акрамя гэтага, наведвальнікі змаглі азнаёміцца з друкаванымі выданнямі, якія наглядна прадэманстравалі не толькі багатую гісторыка-культурную спадчыну Рэспублікі Беларусь, але і яе актуальны эканамічны, інвестыцыйны і прамысловы патэнцыял для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.
Удзел беларускай дыпмісіі ў фестывалі «Дзень нацыянальнага касцюма» стаў чарговым крокам ва ўмацаванні культурнага дыялогу і дружалюбных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай.
