:

Аб удзеле Пасла Беларусі Андрэя Раўкова ў адкрыцці сельскагаспадарчых выстаў у Баку

17.05.2023 г.

17 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у адкрыцці 16-й Азербайджанскай міжнароднай выставы «Сельская гаспадарка» (Caspian Agro) і 28-й Азербайджанскай міжнароднай выставы «Харчовая прамысловасць» Azerbaijan), якія праходзяць 17 – 19 траўня 2023 г. у Бакінскім экспацэнтры.

Беларусь на выставе прадстаўлена шэрагам прадпрыемстваў харчовай прамысловасці і машынабудавання: ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» — кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП», ТАА «Аграпрадукт», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод», ААТ «Лунінецкі малочны завод», СААТ «Белавежскія сыры», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «Чырвоны харчавік», КВУП «Мазырскія малочныя прадукты», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ДА «Кіруючая кампанія холдынгу „Канцэрн Брэстмясамалпрам”, ДП „Малочны гасцінец”, ААТ „Бабулін гладыш” — кіруючая кампанія холдынгу „Магілёўская малочная кампанія „Бабулін гладыш”, ААТ „Гомсельмаш”, ААТ „Белшына”.

У рамках афіцыйнай цырымоніі адкрыцця выстаў беларускі стэнд наведалі Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў, Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, Міністр сельскай гаспадаркі Азербайджанскай Рэспублікі Маджнун Мамедаў, старшыня Агенцтва харчовай бяспекі Гашгар Тахмазлі, старшыня праўлення Агенцтва па развіцці малога і сярэдняга бізнесу Архан Мамедаў, генеральны дырэктар "Caspian Event Organisers" Фарыд Мамедаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці