:

Аб удзеле Пасла Беларусі Д.Піневіча ў адкрыцці сельскагаспадарчых выстаў у Баку

13.05.2025 г.

13 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці міжнародных выстаў сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Caspian Agro/ Interfood Azerbaijan у г. Баку.

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена 24 харчовымі прадпрыемствамі. На адкрытай пляцоўцы арганізавана прэзентацыя беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і шын.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведаў беларускі стэнд і азнаёміўся з прадстаўленай на выставе беларускай прадукцыяй.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці