
13 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці міжнародных выстаў сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Caspian Agro/ Interfood Azerbaijan у г. Баку.
Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена 24 харчовымі прадпрыемствамі. На адкрытай пляцоўцы арганізавана прэзентацыя беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і шын.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведаў беларускі стэнд і азнаёміўся з прадстаўленай на выставе беларускай прадукцыяй.