:

Аб візіце дэлегацыі Рэспублікі Беларусь ў г.Гянджа і на Гянджынскі аўтамабільны завод

14.10.2026 г.

13 кастрычніка дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначаліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка наведала вытворчае аб'яднанне «Гянджынскі аўтамабільны завод».

У ходзе візіту дэлегацыя азнаёмілася з тэхналагічнымі працэсамі і зборачнымі лініямі прадпрыемства.

З кіраўніцтвам прадпрыемства пры ўдзеле кіраўніка рэгіёна абмеркаваны ключавыя пытанні ўмацавання двухбаковай прамысловай кааперацыі, уключаючы нарошчванне аб'ёмаў сумеснай вытворчасці аўтамабільнай, трактарнай і спецыяльнай камунальнай тэхнікі.

Беларускую дэлегацыю таксама азнаёмілі з аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры прадпрыемства, у тым ліку з дзіцячым садам, прызначаным для дзяцей работнікаў завода.

Удзельнікі дэлегацыі ўсклалі кветкі да помніка агульнанацыянальнага лідара азербайджанскага народа Гейдара Аліева.

Адбылося наведванне мемарыяльнага парку і музея горада Гянджа. Падчас візіту ўдзельнікі ўшанавалі памяць мірных жыхароў, якія загінулі ў перыяд Другой Карабахскай вайны, усклаўшы кветкі да мемарыяла.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці