:

Беларуска-азербайджанскія двухбаковыя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай былі ўсталяваныя 11 чэрвеня 1993 года.

За гэты час былі сфарміраваныя моцныя традыцыі двухбаковых адносін – адкрытасць, давер, сяброўства і ўзаемадапамога. Адным з найбольш важных дасягненняў мінулага перыяду з’яўляецца выхад двухбаковых адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства.

Найбольш значныя міждзяржаўныя дакументы: Дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай (2007 год), Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2025 года (2015 год).

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі на ўзроўні пасольств адкрытыя адпаведна ў г.Баку і г.Мінске ў 2006 годзе. Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы – Андрэй Раўкоў (з 2020 года), Пасол Азербайджанской Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь – Магерам Аліеў (з 2023 года).

Паміж краінамі ідзе інтэнсіўны палітычны дыялог: адбылося амаль 20 візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях.

Актыўнае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне на вышэйшым ўзроўні гарманічна дапаўняюць добрыя міжпарламенцкія сувязі. У заканадаўчых органах абедзвюх краін створаныя і эфектыўна функцыянуюць рабочыя групы па двухбаковым ўзаемадзеянні. Рабочую групу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Азербайджана ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы. Парламентарыі двух краін падтрымліваюць не только палітычны дыялог, але ўсебакова садзейнічаюць паглыбленню адносін у гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах.

Азербайджан і Беларусь традыцыйна маюць блізкія пазіцыі і міжнароднай арэне, праводзячы сапраўды незалежную знешнюю палітыку, безумоўным прыярытэтам якой з’яўляюцца інтарэсы нашых народаў.

Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Азербайджанской Рэспублікі падпісаны ў 2004 годзе. Чарговыя кансультацыі на ўзроўні міністэрств былі праведзеныя ў 2014 годзе ў г.Баку.

15-17 мая 2024 г. адбыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Азербайджанскую Рэспубліку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці