Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Раўкова з Міністрам замежных спраў Азербайджана
23.01.2025 г.23 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі сустрэўся з Міністрам замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі Джэйхунам Байрамавым.
Суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі.
Бакі з задавальненнем адзначылі паступальнае развіццё беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў розных галінах, закранулі пытанні маючых адбыцца мерапрыемстваў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.
Міністр падзякаваў Паслу Беларусі за добрасумленную актыўную працу і значны ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.