Аб удзеле Пасла Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Республіке Д. Піневіча і Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь А. Кузняцова ў адкрыцці Caspian Agro Week 2026 у г. Баку
05.05.2026 г.Міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў і Пасол Беларусі Дзмітрый Піневіч 5 мая 2026 года прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Caspian Agro Week 2026 — Азербайджанскай Міжнароднай выставе «Сельская гаспадарка»/«Харчовая прамысловасць», дзе арганізаваны Калектыўны стэнд Рэспублікі Беларусь «The Taste of Nature» і «Made in Belarus».
Традыцыйна была прадстаўлена маштабная адкрытая пляцоўка з беларускімі трактарамі BELARUS, сабранымі на ПА «Гянджынскі аўтамабільны завод». Беларускую экспазіцыю тэхнікі таксама прадставілі ААТ «Гомсельмаш», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелАўтаМАЗ», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу — «Бабруйскаграмаш».
Перспектывы беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва абмеркаваны ў ходзе сустрэч з Міністрам сельскай гаспадаркі і першым намеснікам Міністра эканомікі Азербайджанскай Рэспублікі і шэрагам азербайджанскіх партнёраў.