:

Аб правядзенні круглага стала ў Баку

12.09.2025 г.

12 верасня 2025 г. у Баку ў Азербайджанскім універсітэце моў праведзены круглы стол на тэму «Мультыкультуралізм у Беларусі і Азербайджане».

На мерапрыемстве выступілі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, саветнік-пасланнік Пасольства Беларусі ў Азербайджане Уладзімір Чушаў, дырэктар Цэнтра беларускай мовы і культуры пры ўніверсітэце Сяргей Клімаў, прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, Бакінскага міжнароднага цэнтра мультыкультуралізму, вучоныя.

З беларускага боку, са спасылкай на нядаўняе выступленне Кіраўніка дзяржавы, падкрэслівалася, што ў Беларусі ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі 130 нацыянальнасцей і 25 канфесій, а дзякуючы палітыцы грамадскага адзінства і глыбокім традыцыям у нас няма канфліктаў на этнічнай і рэлігійнай глебе. І мы ў Беларусі даражым гэтым і ганарымся.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці