Аб удзеле Пасла Беларусі ў Азербайджане А.Раўкова ў юбілейным мерапрыемстве ў МЗС Азербайджана
12.06.2023 г.12 чэрвеня 2023 г. Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў прыняў удзел у мерапрыемстве ў МЗС Азербайджана, прысвечаным 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
Намеснік Міністра замежных спраў Азербайджана Халаф Халафаў і Пасол Андрэй Раўкоў выступілі на адкрыцці фотавыставы аб гісторыі дыпламатычных адносін.
А.Раўкоў і Х.Халафаў таксама прынялі ўдзел у цырымоніі гашэння маркіраванага канверта да 30-годдзя дыпламатычных адносін, выпушчанага РУП «Белпошта» па ініцыятыве і пры ўдзеле Пасольства Беларусі.
На юбілейным мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік рабочай групы азербайджанска-беларускіх міжпарламенцкіх сувязяў Мілі Меджліса (Парламента) Азербайджана акадэмік Зіяд Самедзадэ, старшыня таварыства дружбы «Азербайджан-Беларусь» Васіф Ісмаілаў, прадстаўнікі Міністэрства моладзі і спорту, Цэнтра аналізу міжнародных адносін, дзелавых колаў, СМІ, супрацоўнікі МЗС Азербайджана і беларускія дыпламаты.