:

Аб мерапрыемствах Пасла Беларусі Д.Піневіча да Дня Перамогі

11.05.2026 г.
9 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч усклаў разам з пасламі краін СНД вянок на Мемарыяльным комплексе воінскай славы ў Баку ў сувязі з 81-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзмітрый Піневіч з кіраўнікамі дыпмісій краін СНД у Баку таксама ўсклаў кветкі да магіл агульнанацыянальнага лідэра азербайджанскага народа Гейдара Аліева і яго жонкі Зарыфы Аліевай з нагоды дня нараджэння Гейдара Аліева (10.05.1923).

Напярэдадні Дня Перамогі Пасол Беларусі выступіў на калектыўным праглядзе ў Баку мастацкага фільма «У спісах не значыўся» пра герояў Брэсцкай крэпасці, а таксама прысутнічаў на святочным канцэрце ў Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным рускім драматычным тэатры.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці