Віншаванне са святам Наўруз
21.03.2025 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азейрайджана Ільхама Аліева са святам Наўруз.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свята Наўруз з'яўляецца сімвалам адраджэння прыроды і новага этапу жыццёвага шляху, веры ў лепшую будучыню. Прэзідэнт упэўнены, што добразычлівыя адносіны, якія склаліся паміж Беларуссю і Азербаджанам, будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню двухбаковых сувязей ва ўсіх сферах на карысць народаў нашых дзяржаў.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Азербайджана моцнага здароўя і паспяховай рэалізацыі планаў, а жыхарам краіны – міру і дабрабыту.