Аб удзеле Пасла Беларусі Д.Піневіча ў адкрыцці выстаў у рамках Энергетычнага тыдня ў Баку
02.06.2025 г.2 чэрвеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці міжнародных выстаў «Нафта і газ Каспія», «Энергетыка і аднаўляльная энергія» і «Транспарт, транзіт і лагістыка» у рамках Бакінскага энергетычнага тыдня.
Экспазіцыя Рэспублікі Беларусь прадстаўлена 5 прадпрыемствамі электратэхнічнай і транспартнай галін.
У рамках афіцыйнай часткі цырымоніі адкрыцця выстаў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведаў беларускі стэнд.