Аб удзеле Пасла Беларусі Д.Піневіча ў адкрыцці Каспійскага будаўнічага тыдня ў Баку
14.10.2025 г.14 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці Каспійскага будаўнічага тыдня ў г. Баку – найбуйнейшай падзеі ў будаўнічай галіне рэгіёна.
У рамках Каспійскага будаўнічага тыдня пачалі работу 5-я юбілейная Азербайджанская міжнародная выстава «Аднаўленне, рэканструкцыя і развіццё Карабаха» (Rebuild Karabakh), 30-я юбілейная Азербайджанская міжнародная выстава «Будаўніцтва» (BakuBuild), 17-я Азербайджанская міжнародная выстава «Ацяпленне, вентыляцыя, кандыцыянаванне, водазабеспячэнне, сантэхніка і басейны» (Aquatherm Baku), 13-я Каспійская міжнародная выстава «Дарожная інфраструктура і грамадскі транспарт» (Road&Traffic), а таксама 4-я Каспійская Міжнародная Выстаўка «Індустрыя пластмасы і палімераў» (Plastex Caspian).
Рэспубліка Беларусь на выставах прадстаўлена калектыўным стэндам Belarus, арганізаваным РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн», Беларускай універсальнай таварнай біржай і шэрагам беларускіх прадпрыемстваў.
Акрамя таго, на выставачнай пляцоўцы прадстаўлены сумесны беларуска-азербайджанскі стэнд ліфтавага абсталявання.