Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву
11.06.2023 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 30-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
«Гэты юбілей — добрая нагода азірнуцца на дасягнутыя вынікі супрацоўніцтва і намеціць планы на будучыню, — гаворыцца ў віншаванні. — Прыемна адзначыць двухбаковы дыялог, які інтэнсіўна развіваецца ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах пры Вашай непасрэднай падтрымцы, канструктыўнае ўзаемадзеянне Мінска і Баку на міжнароднай арэне».
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-азербайджанскае стратэгічнае партнёрства, заснаванае на шматгадовых традыцыях дружбы і даверу, будзе паслядоўна паглыбляцца на карысць народаў абедзвюх краін, прырастаючы новымі цікавымі ініцыятывамі і сумеснымі праектамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі на шляху да рэалізацыі ўсяго задуманага, а жыхарам Азербайджана — міру і згоды.