:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Азербайджане А.Раўкова ў канферэнцыі MINEPS VII

30.06.2023 г.

27 – 29 чэрвеня 2023 г. беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Кавальчуком С.М. прыняла ўдзел у сёмай Міжнароднай канферэнцыі міністраў і высокіх службовых асоб, адказных за фізічнае выхаванне і спорт (МІНЕПС VII), якая адбылася ў г. Баку.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Раўкоў А.А., дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту» Малявана І.А. і начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю, забеспячэнні работы Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Гарадкавец С.У.

На палях канферэнцыі MINEPS VII адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з Міністрам моладзі і спорту Азербайджанскай Рэспублікі Гаібавым Ф.Ф., а таксама кіраўнікамі спартыўных дэлегацый такіх краін, як Бразілія, В'етнам, Іран, Казахстан, Манголія, Расія, Сербія, Турцыя, Узбекістан.

Падчас сустрэч абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры і спорту, а таксама ўдзел нацыянальных спартыўных каманд і ганаровых гасцей названых краін у маючых адбыцца II Гульнях краін СНД, якія пройдуць у Беларусі 4-14 жніўня 2023 г.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці