Аб удзеле Пасла Беларусі Д.Піневіча ў адкрыцці новай крамы «Merezhka» у Баку
05.09.2025 г.5 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новай крамы беларускіх нехарчовых тавараў пад брэндам «Merezhka» у горадзе Баку.
Гэта ўжо другая крама сеткі, адкрытая ў сталіцы Азербайджана. Гандлёвы аб'ект размясціўся на вуліцы Нізамі побач з магазінам беларускіх прадуктаў харчавання «BELARUSKI».
У краме «Merezhka» прадстаўлена выключна прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.