Аб сустрэчы Пасла А.Раўкова з намеснікам Міністра замежных спраў Азербайджана С.Шарыфавым
20.09.2023 г.20 верасня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Азербайджане Андрэя Раўкова з намеснікам Міністра замежных спраў Азербайджана Самірам Шарыфавым.
Пасол павіншаваў азербайджанскага дыпламата з прызначэннем на высокую пасаду і пажадаў паспяховай працы.
Падчас гутаркі было закранута шырокае кола пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, а таксама абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі шэрагу маючых адбыцца мерапрыемстваў.