Аб працоўнай паездцы Пасла Беларусі Д.Піневіча ў г. Гянджа
03.04.2025 г.3 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч наведаў з працоўным візітам г. Гянджа.
У рамках візіту адбылося наведванне Гянджынскага алюмініевага і аўтамабільнага заводаў.
У ходзе сустрэч абмеркаваны перспектыўныя напрамкі кааперацыі ў сферы машынабудавання і вытворчасці металапрадукцыі.
Акрамя таго, Пасол наведаў маўзалей і музей Нізамі Гянджэві, пакінуўшы запіс у кнізе ганаровых гасцей.