Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Раўкова з Памочнікам Прэзідэнта Азербайджана па знешняй палітыцы
23.01.2025 г.23 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі сустрэўся з Памочнікам Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі па знешняй палітыцы Хікметам Гаджыевым.
Бакі абмеркавалі пытанні стану і развіцця палітычнага дыялога і стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, правядзення шэрага мерапрыемстваў у 2025 годзе.
Памочнік Прэзідэнта падзякаваў Паслу Беларусі за яго ўклад у развіццё двухбаковых адносін.