:

IV Міжнародны фестываль «СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ», 26 — 28 чэрвеня 2026 г. у г.Мінске

08.04.2026 г.

З 26 па 28 чэрвеня 2026 г. у гістарычнай частцы г. Мінска (Верхні горад) адбудзецца IV Міжнародны фестываль «СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ».

 

 

У гэтым годзе праграмай фестывалю прадугледжана правядзенне мерапрыемстваў, у тым ліку:

• конкурс дызайнераў адзення (тры намінацыі: «Аўтарская калекцыя», «Моднае-народнае. Этна-калекцыя», Прамысловая калекцыя»);

• мастацкія конкурсы і конкурсы мадэлей;

• мерапрыемствы для прафесійнай супольнасці дызайнераў, семінары па падрыхтоўцы кадраў для лёгкай прамысловасці і перспектывам выкарыстання гісторыка-культурнага патэнцыялу для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі;

• паказы калекцый новага сезона ад маладых дызайнераў і вядучых прадпрыемстваў галіны;

• гастранамічны майстар-клас «Лён уродзіць — апране і накорміць» з дэгустацыяй;

• інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы-продажы айчынных тавараў, культурна-пазнавальныя і спартыўна-забаўляльныя праграмы.

 

Даведачна. У перыяд з 2023 па 2025 гады ў конкурсах і брэнд-паказах «Роднае моднае» прынялі ўдзел больш за 100 калекцый дызайнераў і прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Турцыі, Ірана, Туркменістана, Нігерыі.

Больш падрабязная інфармацыя даступна па ссылцы: https://belbrandaudit.by/svyata-lnu

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці