Пасольства Беларусі ў Азербайджане ўшанавала памяць герояў
02.07.2025 г.Рэспубліка Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі).
Пасол Беларусі ў Азербайджане Дзмітрый Піневіч і дыпламаты Пасольства ўсклалі ў Баку кветкі да помніка двойчы Герою Савецкага Саюза генерал-маёру Азі Асланаву і на магілу Героя Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіева, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі.
Беларусь памятае!