Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Раўкова з дэпутатам З.Самедзадэ
05.12.2024 г.5 снежня 2024 года Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў сустрэўся са старшынёй рабочай групы ў Мілі Меджлісе Азербайджана па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні Таварыства дружбы «Азербайджан-Беларусь», старшынёй Саюза эканамістаў Азербайджана, акадэмікам Зіядам Самедзадэ.
Абмеркаваны пытанні стану і перспектыў міжпарламенцкага супрацоўніцтва, правядзення шэрага сумесных мерапрыемстваў, а таксама ўзаемадзеяння па тэматыцы 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.