Аб удзеле Пасла Беларусі Д.Піневіча ў адкрыцці 1-ай Міжнароднай выставы ліфтавага абсталявання ў Баку
27.02.2025 г.27 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці 1-ай Міжнароднай выставы ліфтавага абсталявання Lift Expo Azerbaijan-2025 у г. Баку.
Сумесны беларуска-азербайджанскі стэнд наведалі начальнік упраўлення прамысловасці Міністэрства эканомікі Азербайджанскай Рэспублікі Бахтыяр Аліеў, намеснік Кіраўніка Выканаўчай улады г. Сумгайыт Фарыд Алекбераў, намеснік Выканаўчага дырэктара Агенцтва садзейнічання экспарту і інвестыцыям Азербайджанскай Рэспублікі Захраб Гадзіраў і іншыя ганаровыя госці.