:

Аб візіце намесніка Міністра прамысловасці Беларусі Д.Бакея ў Баку

17.09.2025 г.

16-17 верасня 2025 г. адбыўся візіт дэлегацыі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Дзянісам Бакеем. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі такіх беларускіх прадпрыемстваў, як ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», ТАА «ПАЖСНАБ», СЗАТ «МВЗ», ААТ «Гомсельмаш», ЗАТ «АТЛАНТ», ААТ «Н Холдынг».

Пры ўдзеле пасла Беларусі ў Азербайджане Дзмітрыя Піневіча адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з Першым намеснікам Міністра эканомікі Азербайджанскай Рэспублікі Эльнурам Аліевым, намеснікам Спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі ў Агдамскім, Фізулінскім і Хаджавендскім раёнах Эльдарам Сеідавым, намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Адзілем Абдулаевым, старшынёй ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі» Раўшанам Рустамавым, а таксама з азербайджанскімі дылерамі і патэнцыйнымі партнёрамі.

Дзяніс Бакей і Дзмітрый Піневіч наведалі таксама азербайджанскае прадпрыемства “Vertus Engineering Co”, дзе рэалізуецца праект па сумеснай зборцы ліфтаў.

У ходзе сустрэч абмеркаваны шырокі спектр пытанняў прамысловай кааперацыі ў сферы машынабудавання і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці