Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву
28.05.2025 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
«Дзякуючы Вашым стваральным намаганням Азербайджан сёння па праву ганарыцца эканомікай, якая дынамічна расце, няўхільным павышэннем ўзроўню жыцця грамадзян, важкімі дасягненнямі на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.
«Нашы рэгулярныя кантакты, сістэмнае ўзаемадзеянне ўрадаў, парламентаў і рэгіёнаў служаць гарантыяй далейшага ўмацавання стратэгічнага партнёрства паміж Мінскам і Баку, якое адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва прадоўжыць актыўна развівацца на аснове традыцый дружбы і ўзаемаразумення.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Азербайджана і яго сям'і здароўя і дабрабыту, а ўсім азербайджанцам — згоды і працвітання.