Пасол Беларусі ў Азербайджане
РАЎКОЎ Андрэй Аляксеевіч
Нарадзіўся 25 чэрвеня 1967 г. у Віцебскай вобласці Беларусі.
Адукацыя вышэйшая, у 1988 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1999 годзе з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе з адзнакай — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
1988 — 2020 гг. — служба ва Узброеных Сілах СССР / Рэспублікі Беларусь.
2014 — 2020 гг. — Міністр абароны Рэспублікі Беларусь.
Студзень — верасні 2020 г. — Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
19 лістапада 2020 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.
16 лютага 2021 г. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву.
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла і вайсковае званне генерал-лейтэнант.
Жанаты, мае дачку.