Парадак прыёму дакументаў
З улікам узмацнення мер бяспекі, накіраваных на процідзеянне распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі, вочны прыём грамадзян па консульскіх пытаннях ажыццяўляецца толькі ў экстраных выпадках пры наяўнасці медыцынскай маскі і пальчатак.
У памяшканне консульскай службы Пасольства адначасова дапускаецца не больш за два чалавек па папярэднім запісе па тэлефонах: (+994 12) 489 56 75, 489 56 80.