:

Анонс онлайн-проекта Купаловского театра

06.07.2020 г.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 6 па 12 ліпеня 2020 года арганізуе першы музейна-тэатральны online-фэст “Паўлінка на Купалле”. Трансляцыя online-фэста адбудзецца на афіцыйным сайце і на YouTube-канале тэатра, дзякуючы чаму яна будзе даступна для гледачоў па ўсім свеце.

“Паўлінка на Купалле” — праект Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, створаны ў рамках святкавання 100 сезона і 100-годдзя першага драматычнага тэатра краіны пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы.

Асобны сюрпрыз для гасцей фестывалю — выступ легендарнага ансамбля “Песняры”. Мерапрыемства прымеркавана да дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы, які супадае са святам Купалля.

Галоўным сімвалам мерапрыемства стане легендарная Паўлінка.

Оnline-фэст будзе праходзіць з 6 ліпеня (з 20.00) да 12 ліпеня (да 21.00) 2020 года. Усе падрабязнасці можна знайсці на сайце тэатра: www.kupalauski.by.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з праектам, можна звяртацца на адрас: pr.kupala@gmail.com.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти