:

Аб ўручэнні Паслом Беларусі А.Раўковым даверчых грамат Прэзідэнту Азербайджана

16.02.2021 г.

16 лютага 2021 г. адбылося ўручэнне Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэем Раўковым даверчых грамат Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву.

Падчас гутаркі пасля цырымоніі ўручэння азербайджанскі лідэр адзначыў высокі ўзровень сяброўскіх адносінаў і ўзаемаразумення паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай, падкрэсліў існуючы значны патэнцыял супрацоўніцтва дзвюх краін.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі звярнуў увагу на важнасць нарошчвання ўсебаковага ўзаемадзеяння, зрабіўшы ўпор на пашырэнні гандлёвых і кааперацыйных сувязяў. У гэтым кантэксце Пасол паведаміў аб зацікаўленасці Рэспублікі Беларусь ўдзельнічаць у праектах па аднаўленні інфраструктурных і іншых аб'ектаў на тэрыторыі Азербайджана, а таксама ў актывізацыі дыялогу на вышэйшым узроўні.

Суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што перспектыўным з'яўляецца далейшае ўзаемадзеянне Беларусі і Азербайджана ў такіх галінах як прамысловасць, сельская гаспадарка, выхад з сумеснай прадукцыяй на рынкі трэціх краін.

Бакі таксама абмеркавалі іншыя актуальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці