:

Аб сустрэчы Пасла А.Раўкова з акадэмікам Зіядам Самедзадэ

19.02.2021 г.

19 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Азербайджане Андрэя Раўкова з членам Камітэта па эканамічнай палітыцы, прамысловасці і прадпрымальніцтву Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі, кіраўніком парламенцкай рабочай групы па сувязях з Беларуссю, намеснікам старшыні таварыства дружбы «Азербайджан-Беларусь», акадэмікам Зіядам Самедзадэ.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-азербайджанскіх сувязяў, у тым ліку развіццё партнёрства ў эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Асобнай тэмай гутаркі стала неабходнасць хуткага аднаўлення дзейнасці таварыства дружбы «Азербайджан-Беларусь», закліканай эфектыўна садзейнічаць развіццю двухбаковых навуковых і культурных кантактаў, ствараць спрыяльны фон для дзелавога і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці