:

Аб узнагароджанні беларускіх удзельнікаў Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка

15.03.2022 г.

14 сакавіка 2022 г. у Цэнтры развіцця дзяцей і моладзі № 3 (г.Баку) Міністэрства адукацыі Азербайджанскай Рэспублікі адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў IV Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Магія сяброўства».

У конкурсе ў трох намінацыях (дзеці ва ўзросце 6-9 гадоў, 10-13 гадоў, 14-17 гадоў) прынялі ўдзел больш за 1580 дзяцей з 18 дзяржаў, ад Рэспублікі Беларусь удзельнічалі 24 чалавекі.

Удзельнікі ад Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалямі і дыпломамі: за I месца — 2 чалавекі, за II месца — 2 чалавекі і за III месца — 2 чалавекі.

Дыпломы і медалі членамі конкурснай камісіі былі перададзены прадстаўніку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы для наступнага ўручэння ў Рэспубліцы Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці