:

Аб сустрэчы Пасла А.Раўкова з Шэйх-уль-ісламам Алахшукюрам Пашазадэ

09.02.2021 г.

9 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Азербайджане Андрэя Раўкова са старшынёй Упраўлення мусульман Каўказа, сустаршынёй Міжрэлігійнага савета СНД, старшынёй Вышэйшага рэлігійнага савета народаў Каўказа Шэйх-уль-ісламам Алахшукюрам Пашазадэ.

Падчас гутаркі падкрэслена супадзенне намаганняў кіраўніцтва і духавенства дзвюх краін, накіраваных на павышэнне ўзроўню маральнага развіцця грамадства, паглыблення міжканфесійнага дыялогу ў мэтах захавання грамадска-палітычнай стабільнасці, умацавання грамадзянскай згоды і міжкультурнай талерантнасці.

Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі неабходнасць актывізацыі далейшага ўзаемадзеяння па лініі духоўных прадстаўнікоў Беларусі і Азербайджана.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці