:

Аб візіце Міністра абароны Беларусі ў Азербайджан

21.05.2021 г.

18-20 мая 2021 г. адбыўся афіцыйны візіт у Азербайджанскую Рэспубліку дэлегацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам абароны генерал-лейтэнантам В.Хрэніным.

18 мая беларускую дэлегацыю прыняў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі І.Аліеў. Бакі канстатавалі, што Беларусь і Азербайджан дэманструюць высокі ўзровень узаемадзеяння і супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

Падчас сустрэчы генерал-лейтэнанта В.Хрэніна з азербайджанскім калегам генерал-палкоўнікам З.Гасанавым абмеркаваны стан двухбаковага ўзаемадзеяння паміж абароннымі ведамствамі і перспектывы яго развіцця, зацверджаны План супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Азербайджанскай Рэспублікі на 2021 год.

19 мая міністры абароны дзвюх краін наведалі некалькі азербайджанскіх вайсковых частак, дзе азнаёміліся з іх інфраструктурай, адміністрацыйнымі, службовымі памяшканнямі і будынкамі, казармай, сталовай і ваеннай тэхнікай. В.Хрэнін і З.Гасанаў агледзелі таксама парк захоўвання аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Паланэз», склад баявых ракет і цэнтр тэхнічнага абслугоўвання.

20 мая адбылася сустрэча В.Хрэніна з Міністрам абароннай прамысловасці Азербайджана М.Гуліевым, у рамках якой абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

У ходзе візіту ў Баку беларуская дэлегацыя наведала Пасольства Беларусі ў Азербайджане, азнаёмілася з экспазіцыяй Цэнтра Гейдара Аліева.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці