:

Аб выніках беларуска-азербайджанскага гандлю таварамі ў 2021 годзе

02.02.2022 г.

Па выніках 2021 года Азербайджан увайшоў у топ-12 найбуйнейшых знешнеэканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь па ўсім свеце і стаў 4 сярод дзяржаў — удзельніц СНД пасля Расіі, Украіны і Казахстана.

У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам павялічыўся ў 1,9 раза і склаў 885,5 млн. долараў ЗША.

Беларускі экспарт тавараў вырас у 2,5 раза і склаўся ў аб'ёме 478,0 млн. долараў, дасягнуўшы рэкордных паказчыкаў за гісторыю двухбаковых адносін.

Асноўнымі беларускімі экспартнымі таварнымі пазіцыямі ў Азербайджан сталі: чыгуначныя саставы, драўнянавалакністыя пліты, сметанковае масла, лекавыя сродкі, мэбля, лесаматэрыялы, ялавічына, электрычныя трансфарматары, сыры і тварог.

Беларусь імпартавала з Азербайджана нафту, палімеры прапілену, таматы, моцныя спіртныя напіткі, кансерваваную садавіну і арэхі, свежую садавіну, фруктовыя і агароднінныя сокі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці