:

Аб акцыях Пасольства з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2021 г.

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня 2021 г. Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў і супрацоўнікі Пасольства ўшанавалі памяць і ўсклалі кветкі да магіл двойчы Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Азі Асланава і Героя Савецкага Саюза маёра Наджафгулу Рафіева, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны прымалі непасрэдны ўдзел у баях на тэрыторыі Беларусі.

Трынаццаці ветэранам-азербайджанцам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны, Пасольствам праз Арганізацыю ветэранаў вайны, працы, узброеных сіл і праваахоўных органаў Азербайджана былі перададзеныя падзячныя адрасы ад імя кіраўніка беларускай дыпмісіі і прадуктовыя наборы, падрыхтаваныя пры садзейнічанні сеткі фірменных магазінаў «Belaruski» ў Баку.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці